Про автора. Нарадзіўся ў Магілёве 28 красавіка 1986. Ляўрэат конкурсу "Плястылінавы бусел" (Магілёў, 2005), конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газэты "Наша Ніва" (Менск, 2006) (па выніках выдадзены зборнік “In Вільня veritas” (2007)). Вершы друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Дзеяслоў", штотыднёвіках "Наша Ніва", "Новы час" ды інш. Удзельнік літаратурных фестываляў “Порядок слов” (Менск, 2006, 2007), “Кіеўскія Лаўры” (Кіеў, 2008).
Зелений чоловічок
(пер. Д. Лазуткін)
Просто блукаючи вулицею
з вечірнім лютневим обличчям
і складаючи вірші
у холоді й непокорі,
я випадково зустрівся
з зеленим чоловічком,
що був розіп’ятий на звичайному світлофорі.
І не те щоб я дуже поспішав додому –
але появою своєю він ніби відкрив дорогу.
І він, кого я дочекавсь,
був навіть більше Христом,
ніж той, кого зазвичай вважають сином бога…
І чомусь подумалося
про далекий і теплий червень,
недосяжне, лагідне море…
А вулиця гомоніла собі,
як велике черево,
й не помічала месію,
розіп’ятого на світлофорі.
Сьвятая праўда
Сёньня, Божа, іконы твае сьмяяліся.
Праваслаўны бацюшка Міхаіл Царквы Трох Сьвяціцеляў
за стырном у нецьвярозым стане спынены супрацоўнікам ДАІ
(зусім яшчэ маладзенькім, па вайсковых панятках - духам);
зь Ленінскага РАУСу - як добра, што ён недалёка -
выкліканая на асьведчаньне камісія з двух міліцыянтаў,
бацькі і сына.
бацюшка Міхаіл кляне ўсіх трох імём Госпада
бацюшка Міхаіл абяцае ўсім гарачыя пуцёўкі ў Пекла
бацюшка Міхаіл адчувае сябе сьвятым дамкратам -
ён бярэ за грудкі міліцыянта і ўздымае яго вышэй да Бога
таму складаецца ўражаньне, што ён ня хоча ў аддзяленьне
вялізны сьвятар трасе барадой
бамбіза-сьвятар не дае апрануць кайданкі
супрацоўніка царквы ледзь запхнулі ў машыну
урэшце едуць
бацюшка Міхаіл прызвычаіўся на пярэдніх месцах
бацюшка Міхаіл адчувае няёмкасьць
бацюшка Міхаіл прасоўвае нагу ў пярэднюю частку машыны
і пізьдзіць, пізьдзіць ёй кіроўцу і пасажыра-міліцыянта,
нялюбых сыноў праваслаўя, анафемскіх вырадкаў
машына спыняецца
бацюшку зьвязваюць ногі скураным рамнём
машына едзе да аддзяленьня
зрэшты, тое, што было далей, зразумела і нецікава
вобшук, допыт, складаньне актаў
бацька, сын і дух-ДАІшнік і іх адзіная воля і справа - любоў
і званок, каб хутчэй прыпынялі справу і ўсё забылі, ад некага зьверху
дзякуй, Божа, за сьлёзы ад сьмеху,
за жыцьцё і любоў, за свабоду і праўду
за званы Паднікольля і Царквы Трох Сьвяціцеляў
за своечасовыя тэлефанаваньні зьверху
Загінаючы пальцы
і толькі таму што кавалкі ежы застаюцца ў зубах
і толькі таму што гэтыя подлыя підарасы ня будуць здольныя потым зрабіць сэпуку
і толькі таму што пануры і хілы гаўнюк выявіўся яшчэ й занудным гандонам
а гэтая тупая сука - яшчэ і блядзьдзю
і гэта далёка ня поўны сьпіс
я, мой народзе, павяду цябе да гары бяз назвы,
на якой невядома навошта стаіць прагнілы маяк без ліхтара,
у нагох якога пасьвяць усраных кароў збольшага ўсраныя вяскоўцы,
праз што мухі губляюцца й доўга не могуць выбраць,
і навучу віляць хвастом,
ацяпляць кватэры, асьвятляць вуліцы
і, мой народзе,
быць шчасьлівымі і неадзінокімі.
таму што толькі лепшыя з вас сьмяюцца голасна, паказваючы зубы богу
як галоўнаму стаматолягу і ганароваму члену журы
таму што толькі лепшыя з вас ведаюць апошні радок
таму што толькі лепшыя з вас ведаюць апошні радок
Верш калясамурайскай тэматыкі
Дагэтуль ты мог парэзаць сябе адно цэлюлознай паперай,
блытаў сонца ўсход з божым дарам, як камадор М. Пэрры,
Меў цікавасьць зь дзяцінства адно да хрушчоў, схаваных у лісьці
клёнаў. Высьветліў, што няма ад іх аніякай карысьці.
Верыў, што сапраўдны мужык не складае вершаў
і наўрадці ў стасунках з жанчынай ня вершнік.
Быў як людзі, спрабаваў перасунуць Фудзі,
чуў, што ў парку бывае і піва, і сакура (all inclusive).
Аніводнага разу вачыма ў поўню ня цэліў
і ня ведаў, з чым параўнаць чалавечае цела.
Жыў з бацькамі і сала катаў па катане;
і ня ведаў, з чым параўнаць сваё існаваньне:
- з Бэрлінскай сьцяной напрыканцы 89-га?
- з аўтамабілем, сабраным выключна з мэтай краш-тэсту?
- зь мірнасьцю савецкага атама напярэдадні выбуху?
- зь ледзяшом, што сарваўся з-пад даху ўвесну?
Так і было, паводле сваёй бяздарнасьці,
лёс дагэтуль ішоў як ішоў. Ды нешта з табою здарылася.
Толькі - што? Не спрацавалі мантры? Не раскрыліся чакры? -
Ты сёньня моўчкі разрэзаў жывот крыж-накрыж.
__________________
Плача параненая касуля ў падпаленым полі,
робяцца рогі яе жырандоляй паволі,
хістае кадзілам зямлю пад яе залатымі нагамі -
хоць ты танка складай, хоць рабі арыгамі.
Тры ўзгадкі пра родны горад
1. Беларусь сямівокая
колькасьць піва на вечар у гэтым горадзе даўно ня мераюць літрамі
аўтобусы тут бяз шкла каб пасажыры суседніх маглі размаўляць
добра Табе — Ты нарадзіўся пад Сузор’ем Вялікай Літары
кароткачасовы дождж безь перапынку плача як немаўля
хранічнага аптымізму хапае толькі на тое каб напісаць смску
ды трымацца больш‑менш вясёлым — хай сабе гэта й вонкава
жыхароў гэтага гораду даўно пужаюць будоўляй АЭСу —
сьмяецца і плача ў сем ручаёў Беларусь сямівокая
тут у горадзе М мне таксама радасна радасна
але лёгка адчуць безь любога сыгналу трывогу
у нас усё добра — мы ў атачэньні патрэбнага радыюсу
у самым сьмярдзючым цэнтры чагосьці жывога
2. ***
Самае вялікае сэрца ў горадзе
спынілася раптам — вось гора дзе!
Папрыходзілі розныя, заенчылі хорам:
«Ах, гора нам!» Так, гора вам!
Яно ляжала паміж пяціпавярхоўкамі,
паабклеенае абвесткамі, пазастаўленае таксоўкамі,
моладзь па начох тлумачыла сэрцу,
што каханьне перашкаджае сэксу,
жанатыя п’яніцы прывыклі да яго шоргату —
«Чаго бадзяесься? Дадому йшоў бы ты…» —
яны мачыліся на сьцяну мітральнага кляпана
і нешта тлумачылі сэрцу, плакалі.
Сэрца ўлічвала плюсы й мінусы —
а цяпер спынілася; мо — стамілася?
Ці было гэта сэрца shareware? —
бо спынілася, стала шэрае!
Паглядзець сабраліся чэргі доўгія,
як спазьняецца «хуткая кардыялёгія».
У Гарвыканкаме Галоўны вымавіць сіліўся:
«Ну, не паводле пляну ж спынілася…»
Людзі плакалі, церлі скроні,
крыважэрна сьмяяліся ў вочы поўні,
хто хістаўся, хто трымаўся роўна,
хто цягнуў да сэрца свае далоні.
3. ***
Ты зьнітаваны з гэтым месцам больш цяпер,
чым, як здавалася табе, раней, ды херувімы
ўсё апантаней пераконваюць цябе,
што ты нікому тут нічога не павінны.
Тваю руку пацісьне потная рука,
халодная, вялікая, кашчавая — па гэтым
ты зразумееш, што ідзеш да цягніка,
ты пакідаеш межы гета.
Дастанеш кнігу, сядзеш ля вакна,
чытаць ня здолееш — адно глядзець, як
адольвае адлегласьці труна,
ды радасьць сорамна паказваць пры суседзях.
* *
Пакуль цябе не было, скончылася вясна,
лета, восень, зіма, вясна, лета...
Вусны развучыліся вымаўляць мы, нас, нам.
Дзе ты
была?
Усьміхнесься ў сваёй звычайнай манэры.
Бля,
я - громаадвод, які зазямляе нэрвы.
Безнадзейна адзінокі верш
* * *
Ілбом грукаю ў сьцены -
замест дыялёгу зь ценем...
Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не -
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,
што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.
І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.
Так!
Так! -
пэтэвэшным глямурным б..ядзінам!
Так! -
таўстазадым мажорным бляндынкам!
Так! -
магілёўскім прышчавым путанам!
Так! -
мэтрошным мінетчыцам танным!
Так! -
у адказ на былое аскецкае "не"!
Так! -
усяму, што самоту зьбірае зь мяне!
Насуперак
Жыцьцё працягнецца табе насуперак –
незадаволеная йдзеш, насупленая,
ад крыўды сківіцы зьвяло ажно да сутараг...
Жыцьцё працягнецца табе насуперак,
насуперак.
Ты чуеш, су..а? –
ўсё насуперак!
Наступны дзень на сонны твар насунуты -
я карыстаюся тваёй адсутнасьцю –
у лёгкім ступары ў дзьверы стукаю:
“Жыцьцё працягнецца!..
Табе насуперак!...”
Мне сумна, сапраўды, але, па сутнасьці,
жыцьцё працягнецца табе насуперак.
Нібыта камень, што з душы маёй пасунуты:
Жыцьцё -
працягнецца...
***
Вяртайся да мяне, вяртайся
ранішнім рэйсам, патаемна, -
адразу ў прайм-тайм, праз авіа-касы,
праз неразуменьне, праз нэрвы.
Хадой, аўтаспынам, альбо бізнэс-клясай,
але, калі ласка, вяртайся, вяртайся.
Адкінуўшы ўсё, не марнуючы часу, -
чакаю, чакаю, вяртайся, вяртайся.
Вяртайся да мяне, вяртайся -
ня мае сэнсу мая “медыцына” –
сюды, дзе фактычна адны… пі…расы,
а я чакаю цябе традыцыйна.
Вяртайся да мяне, вяртайся
пакуль без прычыны, каб, можа быць, проста
па сьцежках блукаць уздоўж БелТрансГазу
і кпіць - і кахаць - і сьмяяцца - і помсьціць.
…Старое жыцьцё пад уключаным прасам
пакінь ненаўмысна; вяртайся, вяртайся…
Ня вернесься ты. Не вагайся. Прынамсі,
я буду чакаць: “Вяртайся, вяртайся...”

Інша країна
Інша політика
Iнша культура
Інша музика
Інший театр
Інше кіно
Форуми
Ми, українські письменники, художники, музиканти, кінематографісти, люди творчих професій, правозахисники, громадські діячі, науковці, журналісти, висловлюємо рішучу підтримку молодим українським патріотам які, за бездіяльності місцевих та державних органів влади, взяли на себе ініціативу по знесенню і демонтажу символів тоталітарного режиму, а саме – пам’ятника Леніну в Києві....
3-го липня о 21.00 в біт-кафе «Саквояж» завітає лідер української поетичної індустрії СЕРГІЙ ЖАДАН.
Дорогі друзі!
2009 рік виявився врожайним для письменника Сергія Грабара стосовно перекладів його книжки екзистенційних притч «Сецесії» іноземними мовами.
А все
А все перекласти українською слабо?